Міхалішкаўскі сельсавет
Міхалішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 101 населены пункт[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Міхалішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 190 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Міхалішкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гозскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Авены, Вада, Валейкуны, Гоза, Загазь, Зялёнка, Кудра, Лучка, Масляны, Мацкелы, Мельнікі, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі 1, Сасанішкі 2, Шульнікі)[2]. 11 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 26 населеных пунктаў (Альхоўка, Бабарыха, Баравыя, Бялькішкі, Галыніха, Голы Бор, Дубнікі, Завідзіненты, Залуцкоўшчызна, Крываносы, Купшчызна I, Купшчызна II, Малая Недрашля, Недрашля I, Недрашля II, Радзюшы-Тушча, Радзюшы I, Радзюшы II, Ройсцішкі, Руднішкі, Сіні Ручай, Страча-Мацееўшчызна, Стрыпялішкі, Супраненты, Хацілкі і Чорны Бор), якія да 31 жніўня 1959 года знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Свірскага пассавета Свірскага раёна[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[4] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Смаргонскага раёна. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета. 17 лістапада 1986 года ў склад Варнянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў, а ў склад сельсавета з Падольскага сельсавета перададзены 21 населены пункт. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Варнянскага сельсавета вернута вёска Побалі, у склад Спондаўскага сельсавета перададзена вёска Кайміна Горная[5]. У 2005 годзе скасаваны хутар Залуцкоўшчына, у 2007 годзе — хутар Стрыпялішкі, 11 лістапада 2011 года — хутар Недрашля[6].
26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спондаўскага сельсавета (56 населеных пунктаў: вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова)[7].
29 снежня 2014 года хутар Глінішча, які быў перададзены са Спондаўскага сельсавета, быў перайменаваны ў Глінішча Страчанскае[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў) — 2190 чалавек[9], з іх 91,2 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (101 населены пункт) — 2716 чалавек[11].
На 1 лістапада 2017 года насельніцтва складала 2923 чалавекі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б МИХАЛИШКОВСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 . http://www.busel.org.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- ↑ Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Островецкого районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 27 О переименовании сельского населенного пункта Островецкого района Гродненской области Архівавана 1 снежня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.